Максім Плешко: Няма ніводнай нацыі, як беларусы, якая так актыўна дапамагае Украіне ў вайне
У баях за Украіну пад Бахмутам загінуў беларускі добраахвотнік Данііл Ляшук. Ён меў пазыўны «Маджахед», быў мусульманінам і меў крымінальнае мінулае за ўдзел у батальёне «Тарнада» у Луганскай вобласці.
Значэнне асобы беларускага добраахвотніка нават пры такіх умовах ацаніў кіраўнік Цэнтра беларускіх камунікацый Максім Плешко:
– Гэты прыклад Ляшука з пазыўным “маджахед”, беларуса, ён такі яскравы, і ён сапраўды звяртае ўвагу да беларускай тэмы ва ўкраінска-расейскай вайне. Адбыў сваё пакаранне, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі зноў пайшоў ваяваць, атрымаў раненне. Можам колькі заўгодна дыскутаваць пра яго біяграфію, але факт – “маджахед” – Ляшук Данііл загінуў у шэрагах абаронцаў Украіны. Няма ніводнай нацыі, якая так актыўна ў плане добраахвотнікаў удзельнічае ў абароне Украіны, як беларусы.
Па словах Максіма Плешко, беларускія добраахвотнікі станоўча ўплываюць на агульны вобраз беларусаў у вачах украінцаў пасля пачатку вайны Расеі. Акрамя гэтага, сваякі Данііла Ляшука рыхтуюць петыцыю каб прысвоіць загінуламу беларусу званне Героя Украіны.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Данііла Ляшука і Максіма Плешко.