Максіма Вінярскага зноў аштрафавалі
Судом Маскоўскага раёна Мінска апазіцыйны актывіст Максім Вінярскі аштрафаваны на 50 базавых велічыняў (10.500.000 рублёў). Такую пастанову вынесена судом 19 студзеня, паведаміў Вінярскі ў «Фэйсбуку».
Як піша БелаПАН, адміністрацыйныя справы ў дачыненні да яго, а таксама яшчэ аднаго апазіцыйнага актывіста Аляксандра Макаева былі ўзбуджаныя па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) за ўдзел у акцыі, якая прайшла ў Менску 24 лістапада і была прысвечана памяці зніклых апазіцыйных палітыкаў і гадавіны канстытуцыйнага рэферэндуму 1996 года.
Макаева судзілі ў першай палове дня 19 студзеня, і суддзя Аляксандр Петраш прысудзіў яго да штрафу ў 45 базавых велічынь (9.450.000 рублёў).