Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі новыя абвінавачанні



Максіму Знаку і Марыі Калеснікавай выставілі абвінавачанні яшчэ па двух артыкулах КК РБ. Іх абвінавачваюць у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам, стварэнні экстрэмісцкага фарміравання і кіраванні ім.

Раней Калеснікавай і Знаку прад’явілі абвінавачанне ў публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы.

Таксама стала вядома, што адваката Калеснікавай – Людмілу Казак хочуць пазбавіць ліцэнзіі. На 19 лютага прызначана пасяджэнне Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці. Раней пазбавіўся ліцэнзіі іншы адвакат Калеснікавай – Аляксандр Пыльчанка, у дачыненні да двух іншых адвакатаў палітзняволенай Іллі Салея і Максіма Знака распачатыя крымінальныя справы. Ілля Салей знаходзіцца пад хатнім арыштам, Максім Знак — у СІЗА.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: hromadske.radio