Маладыя ліберал-дэмакраты збіраюцца ў парламент



Не зважаючы на словы старшыні Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзіі Ярмошынай пра тое, што ў беларускім парламенце не месца для моладзі, прэтэндэнтамі ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі стануць пераважна маладыя грамадзяне.

У партыі адзначаюць, што так было заўсёды, бо моладзь — гэта рухавік і будучыня.

Экс-старшыня Берасцейскай абласной арганізацыі ліберал-дэмакратаў Барыс Гасан упэўнены, што сучасныя тэхналогіі ў эканоміку можа прасоўваць менавіта моладзь:

— Гандаль Беларусі з кім? Вядома,  былымі Савецкімі рэспублікамі. Расея, Казахстан — у іх усё сваё. Вядома, патрэбныя тэхналогіі. Разумных галоваў у Беларусі вельмі шмат, а прыцягванне моладзі ў нейкай ступені ўсё гэта стымулюе. Усё ўпіраецца ва ўзаемаразлікі: дзе ўзяць валюту, як наладзіць гандаль? Пакуль долар стаяў — прэтэнзіяў не было ніякіх. 

Разам з тым ліберал-дэмакраты адзначаюць, што людзі больш сталага веку павінны не трымацца за крэсла, а пашыраць досвед маладых спецыялістаў.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя