Малдова атрымала прарасейскага прэзідэнта
У ноч з 13 на 14 лістапада Цэнтральная выбарчая камісія Малдовы апрацавала 97,93% бюлетэняў на выбарах прэзідэнта краіны. Паводле папярэдніх дадзеных перамог кандыдат ад сацыялістаў Ігар Дадон.
У другім туры яму аддалі галасы 54,5% выбарцаў, за лідара праеўрапейскай партыі Маю Санду прагаласавала 45,5%. Такім чынам Дадон стаў фактычна недасягальным.
13 лістапада ў Малдове праходзіў другі тур выбараў прэзідэнта дзяржавы. Гэта першыя ўсенародныя выбары галавы дзяржавы з 1996 году. Апошнія два дзесяцігоддзі прэзідэнта Малдовы абіраў парламент.
Лідар партыі сацыялістаў Ігар Дадон выступае за інтэграцыю з Расеяй і лічыць сваім палітычным ідэалам Уладзіміра Пуціна, пра што неаднаразова заяўляў публічна.
Беларускае Радыё Рацыя