Малдова гатова адмяніць пагадненне з ЕЗ дзеля саюзу з Масквой



Малдова можа ануляваць складзенае ў 2014 годзе пагадненне пра асацыяцыю з Еўразвязам для прыняцця «дарожнай карты» супрацы з Еўразійскім эканамічным саюзам, заявіў прэзідэнт рэспублікі Ігар Дадон у час візіту ў Маскву, паведамляе руская служба ВВС.

2_7f19a735

Дадон распавёў, што ў бліжэйшыя тыдні пачне кансультацыі па падпісанні рамачнага мемарандума аб супрацы з ЕўрАзЭС, які не супярэчыць іншым пагадненням.

„Для таго, каб зрабіць наступны крок – гэта дарожная карта супрацы з Еўразійскім эканамічным саюзам – трэба будзе пераглядаць некаторыя палажэнні пагаднення аб асацыяцыі з ЕЗ альбо гэты дакумент, які быў падпісаны ў 2014 годзе, ануляваць”, – заявіў прэзідэнт Малдовы.

Ігар Дадон таксама папрасіў прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна „разгледзець магчымасць таго, каб Малдова стала назіральнікам у Еўразійскай эканамічнай камісіі і ў ЕўрАзЭС”.

Палітолаг Глеб Паўлоўскі заклікаў не цешыць сябе ў сувязі з заявай Дадона пра гатоўнасць ануляваць пагадненне з ЕЗ. На яго думку, пазіцыя Дадона хутчэй азначае, што Кішынёў схільны манеўраваць паміж Расеяй і Еўропай з мэтай атрымання больш выгадных прапаноў.

„Безумоўна, прэзідэнт такой маленькай і беднай краіны зацікаўлены ў матэрыяльных перавагах і чакае, што цяпер з боку Еўразвяза ён атрымае нейкія дадатковыя абяцанні, а з боку Еўразійскай эканамічнай саюза – іншыя абяцанні. У любым выпадку, гэта заўсёды займае час і суправаджаецца палітычным чаканнем таго, як складуцца карты і дзе будуць найлепшыя прапановы „, – сказаў эксперт.

„Палітычныя ворагі Дадона яго чакаць не стануць. Становішча ў краіне цяжкае, і я не магу сказаць, што новае кіраўніцтва паказвае, што яно вызначылася. Прэзідэнт Малдовы выдатна разумее, што эканамічнае становішча краіны хутка палепшыцца, у прынцыпе, не можа і выдатна ведае, што ў яго палітычных праціўнікаў пастаянна будзе нагода для ўдару”, – лічыць палітолаг.

Фота: rg.ru