Малдова выслала пецярых расейскіх дыпламатаў



Малдова вырашыла выслаць пецярых супрацоўнікаў расейскай амбасады, паведамляе выданне NewsMaker.

Амбасадар Расеі Фарыд Мухаметшын заявіў, што малдаўскія ўлады апавясцілі пра гэта 29 траўня ў другой палове дня.

Дыпламаты павінны пакінуць краіну на працягу сутак.

Па звестках NewsMaker і „Інтэрфакса”, сярод дыпламатаў, якіх вырашылі выслаць, памочнік ваеннага аташэ Аляксандр Грудзін.

У сакавіку 2017 года ў Малдове затрымалі былога дэпутата парламента Юрыя Балбачана. Па версіі пракуратуры, ён перадаваў Грудзіну сакрэтную інфармацыю. На яго завялі справу аб шпіянажы і здрадзе радзіме.

meduza.io