Малгажата Кідава-Блоньска не будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах
Я не буду ўдзельнічаць у гэтых прэзідэнцкіх выбарах, – заявіла ў пятніцу, 15 траўня, намесніца маршалка Сейма Малгажата Кідава-Блоньска, якая была кандыдатам у прэзідэнты на прэзідэнцкіх выбарах. Пра гэта яна распавяла на брыфінгу ў Сейме.
– Перш за ўсё я ўпэўнена, што праз некалькі тыдняў у нас зʼявіцца новы прэзідэнт. Гэтая складаная канстытуцыйна-прававая сітуацыя ў нашай краіне скончыцца. Па-другое: я не буду ўдзельнічаць у гэтых выбарах, – канстатавала яна.
Яна падкрэсліла, што ў Польшчы ёсць «два засцерагальнікі», якія могуць спыніць дрэнную дзейнасць па арганізацыі выбараў: адзін – Сенат, другі – «нашы мясцовыя органы ўлады».
Калі ўлады прыдумалі дʼябальскую ідэю зрабіць выбары ў сярэдзіне пандэміі, (…) яны хацелі зрабіць іх неканстытуцыйнымі, я не маўчала. Я павінна была сказаць гэта ўголас. Калі б не мой моцны голас і выказванне пра байкот, выбары ў траўні, верагодна, адбыліся б, – сказала яна.
– Цяпер у нас ёсць шанец на свабодныя і дэмакратычныя выбары, – падкрэсліла Кідава-Блоньска. Грамадская рада Грамадзянскай платформы ў пятніцу 15 траўня павінна прыняць рашэнне аб змене кандыдата ў дэпутаты ў прэзідэнты.
Паводле Радыё „Беласток”