Малы памежны рух: усё больш прыхільнікаў



Старшыня Берасцейскага абласнога Савету дэпутатаў Сяргей Ашмянцаў станоўча ставіцца да беларуска-польскага малога памежнага руху. Ён гатовы прыкладаць усе намаганні, што ў сілах яго кампетэнцыі для рэалізацыі такой ініцыятывы. Пра такія вынікі сустрэчы з дэпутатам распавёў каардынатар партыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі па Берасці Аляксандр Храпко:

– Ён станоўча ўспрыняў гэтую інцыятыву, сказаў, што ўжо цікавіўся ёю і раней, прымаў некаторыя захады, якія спрыялі паскарэнню прыняцця рашэння. Таксама ён адзначыў, што шэраг дакументаў ўжо падпісана, засталося толькі падрыхтаваць прапускныя пункты для таго, каб не стваралася вялікіх чэргаў.

З пісьмовага адказу Берасцейскага абласнога Савету дэпутатаў вынікае, што абраннікі народу ўжо накіравалі запыт у Міністэрства замежных справаў Беларусі аб перспектывах уступлення ў сілу беларуска-польскай дамовы аб малым памежыным руху.

Беларускае Радыё Рацыя