Манголія адмяняе смяротнае пакаранне
Новая рэдакцыя Крымінальнага кодэксу Манголіі і адпаведныя прававыя акты ўвойдуць у дзеянне з 1 верасня 2016 года. Хоць смяротнае пакаранне ўжо шэсць гадоў фактычна не ўжываецца ў краіне, а з 2010 года ў Манголіі абавязвае мараторый на выкананне смяротных прысудаў, паведамляе krynica.info.
Цяпер смяротнае пакаранне працягвае прымяняцца ў 37-мі краінах свету. Адзінай краінай Еўропы, у якой дзейнічае смяротнае пакаранне, з’яўляецца Беларусь.
Фота zn.ua
