Марш герояў прайшоў у нядзелю пяты раз – фотарэпартаж



У Менску 13 верасня 5-ты раз адбыўся нядзельны Марш Герояў. Колькасць удзельнікаў было цяжка вызначыць, але сумарна была не меншая за колькасць іншых Маршаў, і вагалася ад 100 да 300 тысячаў чалавек.

Марш прайшоў ад цэнтра горада праз Стэлу і накіраваўся ў бок Пушкінскай. Ад Пушкінскай Марш накіраваўся ў бок Палаца Незалежнасці, які быў з усіх бакоў ачэплены, адкуль калона рушыла ў бок „Мінск-Арэны”.

Асаблівасцю Марша была яго непрадказальнасць і ў нечым хаатычнасць. Людзі выбіралі розныя вуліцы, не прытрымліваючыся акрэсленага маршрута. Частка мітынгоўцаў скіравалася ў бок катэджнага пасёлка ў Драздах. Паведамляюць аб разгоне ў Драздах, на Ціміразева, Пушкінскай.

Беларускае Радыё Рацыя