Марш ў Гайнаўцы быў тэмай апошніх польска-беларускіх кансультацый



Пра Марш польскіх нацыяналістаў у Гайнаўцы размаўлялі беларускія і польскія дыпламаты.

У час польска-беларускіх кансультацый у Варшаве беларускі бок выказаў занепакоенасць у сувязі з дзеяннямі польскіх нацыяналістаў у час маршу ў памяць «выклятых жаўнераў» адзначыў прэс-сакратар беларускага дыпламатычнага ведамства Дзмітрый Мірончык:

— Польскі бок уважліва выслухаў нашу інфармацыю. Галоўным чынам размова ішла б пра графік двухбаковых мерапрыемстваў як па лініі МЗС так і шматлікіх міжурадавых камісій і рабочых груп, якія мы плануем правесці ў 2017 годзе. Быў узгоднены графік і дасягнуты дамоўленасці аб практычных захадах да рэалізацыі гэтых мерапрыемстваў.

***

28 лютага

«Марш памяці «выклятых жаўнераў», які адбыўся напярэдадні ў польскай Гайнаўцы, — цынічная правакацыя для нагнятання напружанасці паміж беларусамі і палякамі»,  чытаем  у каментары старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ, кіраўніка рабочай групы Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парламентам Польшчы Андрэя Навумовіча.

Прэс сакратар міністэрства замежных спраў Беларусі Дзмітрый Мірончык паведаміў нашаму радыё, што магчыма тэма маршу ў Гайнаўцы закраналася пад час апошніх польска-беларускіх кансультацый, якія напярэдадні завяршыліся ў Варшаве:

— Мне падаецца, што спадар Навумовіч вельмі дакладна і вельмі адкрыта назваў рэчы сваімі імёнамі. Дадаваць тут нешта будзе, мабыць, залішнім. Я хацеў бы таксама спаслацца і на тое, што ўчора ў нас праходзілі кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў у Варшаве. Шчыра кажучы, я пакуль не ведаю пра іх канчатковыя вынікі, але не выключаю, што гэтая тэма таксама ўзнімалася падчас сустрэчы паміж прадстаўнікамі профільных дэпартаментаў двух міністэрстваў замежных спраў.

Старшыня перамоўнай дэлегацыі па сувязях з Беларуссю ў польскім Сейме Адам Андрушкевіч, у мінулым годзе сам прымаў удзел у гэтым маршы і сёння не гатовы асудзіць яго:

— Я дакладна закрану гэтае пытанне на сход парламенцкай групы «Польшча-Беларусь, якая адбудзецца падчас наступнага пасяджэння Сейма.

РР: А вы асабіста як ставіцеся?

— Я не хачу выказваць асабістага стаўлення, толькі выказаць пазіцыю ўсёй групы, але ніхто з нашай групы не прымаў удзел у гэтым маршы. Гэты факт беларускі бок таксама павінен належна ацаніць, што аніводзін з польскіх парламентарыяў не прымаў удзел у маршы.

2 марш памяці выклятых жаўнераў прайшоў у Гайнаўцы 26 лютага. У маршы прымала ўдзел арганізацыя «Młodzież Wszechpolska», сябрам якой з’яўляецца і дэпутат ад партыі „Kukiz 15” Адам Андрушкевіч.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя