Маршалак Сенату Польшчы Станіслаў Карчэўскі з візітам у Беларусі
Сёння адбылася сустрэча Старшыні Рады Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіла Мясніковіча з маршалкам Сенату Польшчы Станіславам Карчэўскім, а таксама з прадстаўнікамі польскай парламенцкай дэлегацыі і прадстаўнікамі Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў.
У Гародні праходзіць XXII Беларуска-Польскі эканамічны форум „Добрасуседства-2019», які адбываецца на базе адпачынку «Прывал». У ходзе форуму эксперты, практыкі бізнесу, даследчыкі абмяркуюць пытанні трансгранічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, падзеляцца вопытам рэалізацыі праектаў у розных сферах.
Арганізаваны форум Беларускай гандлёва-прамысловай палатай сумесна з Польска-Беларускай гандлёва-прамысловай палатай і Польскім агенцтвам інвестыцый і гандлю пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь.
Пасяджэнне адной з секцыі адбылося 6 чэрвеня ў Гародні. Працягнецца форум 7 чэрвеня ў Менску.
Прадстаўнікі Гарадзенскай і Берасцейскай абласцей, Падляшскага і Люблінскага ваяводстваў Рэспублікі Польшча абмеркавалі пытанне «Трансгранічнае супрацоўніцтва – еўрапейскі інструмент беларуска-польскага суседства».


Паводле grodnonews.by
Фота: Арцём Турлай
