Марылуізэ Бек: Незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай
Незалежнасць Беларусі знаходзіцца пад пагрозай з-за росту пазыковага цяжару і неэфектыўнай эканомікі. Такое меркаванне выказала дэпутат бундэстага Марылуізэ Бек, якая знаходзілася з візітам у Менску.
У прыватнасці, Марылуізэ Бек, адзначыла што узрастае патрэбнасць Беларусі ў новых пазыках і крэдытах.
Марылуізэ Бек адзначыла:
– Эканоміка, у якой так моцна дамінуе дзяржава, губляе патэнцыял прадпрымальнікаў, крэатыўных людзей. Гэта эканоміка паступова будзе штурхаць краіну ў найглыбейшы крызіс ад года да года, доўг будзе расці. Урэшце, пытанне будзе ў тым, ці паглыне вас Расея, таму што яна захоча атрымаць свае грошы назад
Паводле меркавання дэпутата, ніякія рэпрэсіі „не спыняць неабходнасць развіцця”.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле БелаПАН