Марын Ле Пэн: Францыя можа выйсці з еўразоны



Лідар французскага „Нацыянальнага фронту” і кандыдат у прэзідэнты краіны Марын Ле Пэн заявіла, што ў выпадку яе перамогі на выбарах Францыя можа адмовіцца ад еўра і вярнуцца да нацыянальнай валюты.

1_0

Па яе словах, краінам еўразоны варта вярнуцца да сістэмы валютнага кошыка ЭКЮ, якая існавала ў Еўразвязе да ўвядзення еўра.

„ЭКЮ існавала паралельна з нацыянальнымі валютамі… Існаванне нацыянальнай валюты паралельна з агульнай валютай ніяк не паўплывае на паўсядзённае жыццё французаў”, – патлумачыла Ле Пэн.

Як паведаміў эканамічны дарадца Ле Пэн, умовы вяртання да нацыянальнай валюты – франка – будуць падрабязна абмяркоўвацца ў выпадку перамогі „Нацыянальнага фронту” на выбарах.

bbc.com