Марына Адамовіч: Адміністрацыя стварае нязручнасці для зняволенага



Ліставанне з палітзняволеным, былым кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Мікалаем Статкевічам у ліпені амаль пераравалася, – кажа яго жонка Марына Адамовіч. Шмат лістоў было канфіскавана. Таму зараз інфармацыя ад рэпрэсаванага палітыка прыходзіць нерэгулярна.

Аднак з той, якая ёсць, Марына Адамовіч робіць высновы, што адміністрацыя магілёўскай турмы працягвае практыку стварэння дробных нязручнасцей для палітзняволенага.

 – Не так даўно Мікола даведаўся, што ён аказваецца не толькі схільны да нападаў і ўцёкаў, але яшчэ і да захопу закладнікаў. Ён знаходіцца ў “адзіночцы” і каго ён там можа захапіць? Але гэта дае магчымасці дадатова ствараць нязручнасці для зняволенага – зазіраць у вочка з грукатам.

Ёсці і маленькія прыемныя навіны, а ва ўмовах турмы яны з’яўляюцца значнымі, – кажа Марына Адамовіч: днямі ўпершыню за час, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў Магілёўскай турме, яму амаль урачыста ўручылі 2 салёных агурка. Таксама ў рацыёне ўпершыню з’явілася натуральная бульба, а не вырабы з сушанага паўфабрыката.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя