Марына Адамовіч: Статкевічу настойліва прапануць “суседа”



Мікалая Статкевіча абмяжоўваюць у інфармацыі. Палітзняволены былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч па ранейшаму знаходзіцца ў адзіночцы следчага ізалятара магілёўскай турмы №4.

Мікола Статкевіч

“Пытанне пра перавод у турэмны корпус нават не ставіцца, бо ўтрыманне ў СІЗА – гэта дадатковы спосаб ізаляцыі”, – лічыць жонка палітвязня Марына Адамовіч.

Аднак у апошнія дні адміністрацыя турмы вельмі настойліва прапануе падсяліць да яго сукамерніка.

Мікалай Статкеівіч, які раней напісаў заяву з просьбай пра адзіночнае ўтрыманне, катэгарычна супраць:

– Мабыць аператыўна-тактычныя мерапрыемствы не могуць праводзіцца, рапарты не могуць пісацца, калі няма людзей, якім могуць з ім канфліктаваць, расказваць, пра што ён думае, таму вельмі настойліва, у розных формах яму прапаноўваць суседа. Нават прапаноўваюць выбраць самому, з кім сядзець, аы толькі ён не сядзеў адзін. 

Таксама Марына Адамовіч сказала, што турэмная камісія працягнула раней ўсталяваны за Статкевічам прафілактычны ўлік – у сувязі са схільнасцю да захопу закладнікаў, нападу на супрацоўнікаў турмы і гэтак далей. Па словах жонкі палітыка, гэта робіцца беспадстаўна і толькі паказвае цынізм сістэмы.

Мікалая Статкевіча працягваюць абмяжоўваць і у інфармацыі. Хаця ўсе выпісаныя газеты, якія ён атрымліваў у папярэднім месцы зняволення – Шклоўскай калоніі, былі пераведзены ў Магілёўскую турму, але ён атрымаў толькі некалькі нумароў.

Генадзь Барбарыч Беларускае Радыё Рацыя