Марына Адамовіч: З кожным годам апускаемся ўсё глыбей у пекла
Жонка лідара апазіцыі Мікалая Статкевіча Марына Адамовіч лічыць, што жорсткасць уладаў і цынічныя прызнанні Аляксандра Лукашэнкі адносна арыштаваных палітыкаў і актывістаў – гэта дэманстрацыя няўпэўненасці, разгубленасці, страху і слабасці. Кажа Марына Адамовіч:
– Нібыта мы да ўсяго прызвычаіліся ў гэтай краіне за 26 гадоў. Публічных прызнанняў як бы кіраўніка краіны ў тым, што ён забіваў бандытаў на дарогах, па сутнасці ўскосных прызнанняў у тым, што ён забіваў сваіх апанентаў, але тым не менш яны „прабіваюць” кожны раз па-новаму. У гэтым годзе выбарчая кампанія не паспела пачацца, як ужо, мне здаецца, сёмае кола пекла, што назыназываецца, дасягнутае.
За месяц арышту да Мікалая Статкевіча ўпершыню дапусцілі адваката, сустрэча з якім доўжылася ўсяго 10 хвілін. Але для Марыны – гэта ўжо шчасце. Адвакат спрабуе наладзіць сустрэчы больш частыя надалей, а як атрымаецца, пабачым.
Нагадаем, што палітвязню Мікалаю Статкевічу, Сяргею Ціханоўскаму, блогерам Аляксандру Кабанаву, Сяргею Пятрухіну і многім іншым, хто выступіў супраць Аляксандра Лукашэнкі, інкрымінуюць артыкул 342, частка 1 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь – арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя