Марына Хоміч: Уладам напярэдадні выбараў патрэбныя новыя закладнікі



Прадстаўнікі беларускіх моладзевых арганізацый патрабуюць вызваліць чатырох затрыманах графіцістаў, якія намалявалі беларуска-моўныя выявы і графіці. Таксама спыніць супраць іх крымінальную справу, якая распачатая па артыкулах аб хуліганстве і аб пашкоджанні збудаванняў і маёмасці.

Паводле старшыні аб’яднання „Маладыя хрысціянскія дэмакраты” Марыны Хоміч, заяву падпісалі прадстаўнікі чатырох арганізацый. Акрамя МХД, гэта „Еўрапейская Беларусь”, „Альтэрнатыва” і „Маладыя дэмакраты”:

– Маладых людзей збіваюць, кідаюць іх у турмы, гэта паказвае на тое, што ўладам напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў патрэбныя новыя закладнікі, новыя палітзняволеныя. Вулічны арт-стрыт вельмі распаўсюджаныя сярод моладзі, але гэтых хлопцаў затрымалі менавіта за беларускамоўныя графіці.

“Затрыманне і жорсткае збіццё, калі аднаму з затрыманых нападнікі ў масках зламалі сківіцу, іначай як фашызмам назваць нельга. Тым больш, што графіці ў падтрымку незалежнасці Беларусі злачынствам лічыць можа толькі вораг нашай краіны”, – падкрэслівае Марына Хоміч.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя