Марыя Калеснікава і Франак Вячорка ўганараваныя прэміяй «За свабоду і дэмакратыю»
Сёння ў Сенаце Чэшскай Рэспублікі Інстытут вывучэння таталітарных рэжымаў уручыў сваю штогадовую прэмію «За свабоду і дэмакратыю». Лаўрэатамі сталі Марыя Калеснікава і Франак Вячорка, якія, як адзначаецца ў паведамленні Інстытуту, «актыўна выступілі супраць дыктатара Лукашэнкі».
Паведамляючы пра рашэнне ўручыць прэмію Марыі Калеснікавай, Інстытут вывучэння таталітарных рэжымаў адзначае, што „яна ўвасабляе тую смелую частку беларускага грамадства, якая ня мае намеру мірыцца з практыкай улады апошняга еўрапейскага дыктатара». На цырымоніі ў Сенаце Марыю Калеснікаву прадстаўляла яе сястра Таццяна Хоміч, Франак Вячорка прысутнічаў асабіста.