Марыя Калеснікава застанецца ў СІЗА да суда
Вярхоўны суд пакінуў Марыю Калеснікаву пад вартай.
Марыя Калеснікава застанецца ў зняволенні да суда — так вырашыў Вярхоўны суд. Скарга адвакатаў на падаўжэнне тэрміну ўтрымання пад вартай пакінутая без задавальнення.
Дата пачатку судовага працэсу будзе прызначаная ў бліжэйшы час.
