Марыя Калеснікава заявіла пра спрэчны статус лукашэнкаўскага ўраду
Прадстаўніца абʼяднанага штабу Святланы Ціханоўскай і сябра Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава заявіла, што прызначаць новы ўрад да інаўгурацыі новага прэзідэнта было парушэннем закону.
Аляксандар Лукашэнка прызначыў урад 19 жніўня. Калеснікава таксама адзначыла, што паводле 106-га артыкула Канстытуцыі прэмʼер-міністр прызначаецца прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў, а такой згоды не было. Таму новы ўрад прызначаны Лукашэнкам з парушэннем заканадаўства. Статус ураду спрэчны, заявіла Калеснікава ў сваім відэазвароце.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: скрыншот з відэа