Марзалюк: Трэба ўвесці адказнасць за няяўку выбаршчыкаў (абноўлена)
Былы сенатар і новаабраны дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ігар Марзалюк выступае за ўвядзенне адказнасці за ўхіленне ад галасавання. Такім чынам дэпутат мяркуе падвысіць яўку на выбарах і кампенсаваць выдаткі дзяржавы. Паводле гомельскага дэмакратычнага палітыка Уладзіміра Кацоры, дэпутат Марзалюк насамрэч агучвае занепакоенасць улады тэндэнцыяй масавай адмовы грамадзянаў ад галасавання.
– Наперадзе яшчэ і прэзідэнцкія выбары. А там падтрымка людзей павінна быць, паколькі прэзідэнт у нас усенароднаабраны, не ніжэй чым за восемьдзясят з нечым працэнтаў. Таму ўлада ўжо гэта бачыць, адчувае, яны і раней гэта адчувалі. Таму што парог яўкі на мясцовых выбарах знізілі. Таму вось такая ініцыятыва. Яна пацвярджае, па-першае, тое, што ўлады ніколі не лічыліся ні з законам, ні з Канстытуцыяй. Яе нават там ніхто і не згадаў.
Уладзімір Кацора заяўляе, што ініцыятыва дэпутата Марзалюка аб грашовых штрафах ухіленцаў ад выбараў супярэчыць Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу. І для яе рэалізацыі давядзецца мяняць заканадаўства.
* * *
Гісторык Ігар Марзалюк, былы член Савета Рэспублікі, а цяпер дэпутат Палаты прадстаўнікоў прапануе ўвесці адказнасць за няўдзел у выбарах. Пра гэта ён паведаміў „Беларусь-1”.
[youtube id=”MDAsyLgF8I8″]
Марзалюк патлумачыў, што гэта дазволіць ашчадзіць частку грошай, якія трацяцца на правядзенне выбараў.