Масавае мерапрыемства Лукашэнка правядзе на такім стадыёне



Слонімскі райвыканкам вызначыў і апублікаваў на сваім сайце 12 месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у рамках перадвыбарнай агітацыі. Вызначаныя і месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў, а гэта – сходаў, мітынгаў, пікетавання і г.д. Такім месцам вызначаны ў Слоніме стадыён «Дынама» на вуліцы Чарняхоўскага.

Наша карэспандэнтка пабывала на стадыёне «Дынама» і сфатаграфавала тое месца, дзе могуць збірацца кандыдаты ў прэзідэнты і выбарцы.

Калі сёння Аляксандр Лукашэнка прыедзе ў Слонім і захоча правесці сход ці мітынг, то гэта яго мерапрыемства адбудзецца вось на такім стадыёне «Дынама» ў Слоніме.

Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара