Беларускі амбасадар шпіталізаваны ў Маскве
Як паведамляе выданне Mash, беларускі амбасадар Уладзімір Сямашка шпіталізаваны ў Маскве з сардэчным прыступам. Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі пакуль няма.

Як паведамляе тэлеграм-канал, у нядзелю 72-гадовы Уладзімір Сямашка паскардзіўся на праблемы з сэрцам. Ціск быў падвышаны — да 180/110 і больш, што выклікала рызыку ўскладненняў. Лекары звярнулі ўвагу на пачашчэнне работы перадсэрдзяў і своечасова даставілі амбасадара ў лякарню, дзякуючы чаму выключылі рызыку інсульту.
Ва Уладзіміра Сямашкі адбылося кровазліццё ў левае вока. Медыкі ацэньваюць яго стан як сярэдняй цяжкасці.
