Масіраваны налёт французаў на “сталіцу” джыхадыстаў
Увечары 15 лістапада французскія знішчальнікі-бамбардзіроўшчыкі ажыццявілі масіраваны налёт на ўзмоцнены бастыён так званай Ісламскай дзяржавы ў горадзе Рака, на поўначы Сірыі — паведаміла міністэрства абароны Францыі.
Паводле паведамлення міністэрства ў налёце ўдзельнічалі 12 самалётаў, у тым ліку 10 знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў, якія скінулі каля 20 бомбаў. Самалёты ўзняліся ў неба з Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Ярданіі. Быў знішчаны камандны пункт джыхадыстаў, склад зброі і вучэбны цэнтр. Налёт ажыццяўляўся ў каардынацыі з сіламі ЗША праз 2 дні пасля тэрактаў у Парыжы, падчас якіх загінулі 132 чалавекі і больш за 350 былі параненыя. Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд акрэсліў гэтыя тэракты як: „акт вайны” і паабяцаў „бязлітасны адказ”.
Беларускае Радыё Рацыя, паводле tvn24
