Масква адорвае сцяганосца Фомачкіна кватэрай



Спікер МУС Расеі Марыя Захарава ў сваім фэйсбуку паведаміла, што прадстаўніку Беларусі Андрэю Фомачкіну, які выйшаў на цырымонію адкрыцця паралімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра з расейскім сцягам, будзе падорана кватэра ў новым доме.

Чыноўніца расказала, што тыдзень таму „знаёмы знаёмага” расказаў ёй, што так захапіўся ўчынкам Фомачкіна, што хоча падарыць яму кватэру.

„Усяго расказваць ня буду, скажу толькі, што кватэра сапраўдная, у гатовым доме, гэта я, канешне, сама асабіста праверыла. А хто гэты загадкавы „граф Монтэ-Крыста”  і як адрэагуе наш беларускі герой на такі падарунак, вы даведаецеся заўтра. Таму што сёння Андрэй Фомачкін прыехаў у Маскву” – напісала яна ў фэйсбуку.

Андрэй Фомачкін – нарадзіўся ў расейскім Армавірыі, зараз працуе дробным спартовым чыноўнікам у Беларусі. 7 верасня на адкрыцці паралімпіяды ён вынес расейскі сцяг, за што пазней быў дыскваліфікаваны і адпраўлены ў Беларусь.  http://www.racyja.com/palityka/skandal-i-ganba-u-rya-belarusy-usyo-zh-v/

Беларускае Радыё Рацыя