Масква: „Далоў уладу чэкістаў” і „Расея без Пуціна” (абноўлена)



У цэнтры Масквы ў суботу, 27 ліпеня, прайшлі жорсткія затрыманні грамадзян. Яны пратэставалі супраць зняцця з выбараў у Маскоўскую гарадскую думу больш чым 20-ці незалежных кандыдатаў. Дакладна вядома, што затрымана больш за тысячу чалавек.  У той час, як у Маскве паліцыя жорстка, з ужываннем гумовых палак, разганяла ўдзельнікаў акцыі “За сумленныя выбары”, прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін апускаўся ў батыскафе на дно Фінскай затокі.

* * * 

Тысячы людзей выйшлі на вуліцы расейскай сталіцы, каб выказаць пратэст супраць нерэгістрацыі апазіцыйных кандыдатаў на мясцовых выбарах у Маскве.

„Людзі скандуюць: „ФСБ ганьба Расеі”, „Далоў уладу чэкістаў” і „Расея без Пуціна”, — перадае ў анлайн-рэпартажы незалежны расейскі сайт „Медуза”.