Масква падштурхоўвае Менск да паглыблення інтэграцыі
Пасол Расеі ў Беларусі Дзмітрый Мезенцаў мяркуе, што ў далейшай інтэграцыі дзвюх краін «слова за Менскам», паведамляе Інтэрфакс.
«Глыбіня і маштаб інтэграцыі вызначаецца раўнапраўна двума бакамі», — заявіў амбасадар.
Як паведамлялася, у верасні сакратар Саюзнай дзяржавы Грыгорый Рапота заявіў, што працу над некаторымі дарожнымі картамі Беларусі і Расеі па інтэграцыі ў Саюзнай дзяржаве прапанавана актывізаваць. Бо, па яго словах, пасля таго, як дарожныя карты былі падрыхтаваныя, утварылася нейкая паўза ў сілу розных абставінаў.
Беларускае Радыё Рацыя
