Масква патрабуе гарантый неўступлення Украіны ў НАТО
Расеі патрэбна стоадсоткавая гарантыя неўступлення Украіны ў НАТО. Цяперашняя сітуацыя прымушае Маскву хвалявацца і прымаць меры засцярогі, заявіў у інтэрв’ю ВВС прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Ён звінаваціў Захад у спробе акружыць Расею, а Паўночнаатлантычны альянс у тым, што парушае абяцанні не набліжацца да расейскіх межаў.
Украіна ў бліжэйшы час возьме стратэгічны курс на атрыманне сяброўства ў НАТО. Аднак гэта не перашкодзіць ёй працягваць спробы рэінтэграваць тэрыторыі, занятыя сепаратыстамі ў Данбасе.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота army.unian.net