Масква пракаментавала пытанне аб размяшчэнні ў Беларусі комплексаў С-400
У Крамлі адрэагавалі на просьбу Лукашэнкі аб пастаўках у Беларусь зенітна-ракетных комплексаў С-400.
Будуць вырашаць з пункту гледжання мэтазгоднасці, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў. На пытанне пра тэрміны магчымай пастаўкі ён адказаць не змог.
Пяскоў таксама не адказаў на пытанне, ці будуць расейскія экіпажы абслугоўваць сістэмы ў выпадку размяшчэння С-400 на тэрыторыі Беларусі.
Напярэдадні Лукашэнка паведаміў, што ўзгоднены пералік узбраення, якое будзе пастаўленае ў Беларусь з Расеі да 2025 года. Комплексы С-400 ён лічыць вартым размясціць на мяжы з Украінай.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: sdelanounas.ru
