Масква стамілася ад Лукашэнкі – „Коммерсантъ”



Масква стамілася ад Лукашэнкі, – піша „Коммерсантъ”. Палітычны аглядальнік уплывовага расейскага выдання Дзмітрый Дрызе лічыць, што Крэмль не хоча абрання Лукашэнкі на чарговых выбарах у 2020 годзе і даваць грошы для яго больш не жадае.

Далей аўтар  піша, што ў апошнія два тыдні вакол Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі з’явілася шмат розных чутак. Напрыклад, што Лукашэнка ўжо не той, а ў рамках апошняй сустрэчы з Пуціным у Сочы абмяркоўваўся працэс перадачы ўлады ў Беларусі. «Магчыма, яму пастаўлены жорсткі ультыматум. І, мяркуючы па ўсім, Расеі не вельмі падабаецца фармат перадачы ўлады ў спадчыну».

Аглядальнік мяркуе, што з-за гэтага Лукашэнка нервуецца і сваімі апошнімі дзеяннямі імкнецца паказаць падначаленым, што нібыта трымае сітуацыю пад кантролем.

Іншае расейскае выданне «Росбалт»  у артыкуле „Бабіч як папярэднік аншлюсу” выказвае думку, што з прызначэннем новага пасла ў Менску Масква ўзяла курс на паглынанне Беларусі. „Што можа супрацьпаставіць гэтаму курсу Лукашэнка і ці будзе ён спрабаваць усур’ёз гэта рабіць, пакуль сказаць цяжка”, – адзначае выданне.

Фота Reuters