Масква высылае польскіх дыпламатаў



Паводле дэпартаменту інфармацыі і друку расейскага МЗС, «за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам». У міністэрстве ўдакладнілі, што гэтыя захады сталі адказам на высылку з Польшчы супрацоўнікаў расейскай дыпламатычнай місіі.

Кіраўнік МЗС Польшчы Гжэгаж Схэтына сказаў, што гэта «сіметрычны адказ» расейскага боку, які «закрывае справу».

У сярэдзіне кастрычніка ў Польшчы былі затрыманыя два чалавекі па падазрэнні ў шпіянажы на карысць Расеі. Адзін з затрыманых — падпалкоўнік польскай арміі, паводле дадзеных польскіх спэцслужбаў, сустракаўся з супрацоўнікамі ГРУ, якія працуюць у расейскім пасольстве ў Варшаве і атрымліваў ад іх грошы.

Другі затрыманы — малады юрыст з падвойным грамадзянствам. Ён цікавіўся пытаннямі, звязанымі з

* * *

Шэраг польскіх дыпламатаў будзе высланы з Расеі «за дзейнасць, несумяшчальную з іх статусам».

Пра гэта чытаем у каментары дэпартамента інфармацыі і друку Міністэрства замежных спраў Расеі.

У ведамстве ўдакладнілі, што гэтыя меры сталі адказам на высылку з Польшчы расейскіх дыпламатаў.

«Так, на вялікі жаль, польскія ўлады сапраўды распачалі такі недружалюбны і нічым неабгрунтаваны крок. У сувязі з гэтым расейскім бокам распачатыя адэкватныя меры ў адказ», – падкрэслілі ў МЗС.

У сярэдзіне кастрычніка польскія СМІ паведамілі пра планы кіраўніцтва краіны выслаць расейскіх дыпламатаў. У прыватнасці, газета “Rzeczpospolita” пісала, што гэта звязана з затрыманнем польскага афіцэра, які падазраецца ў шпіянажы на карысць Расеі.

Таксама высланымі з Польшчы могуць быць не толькі дыпламаты, але і і некалькі расейскіх грамадзян, якія жывуць і працуюць на тэрыторыі краіны.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ukranews.com