Маслюкова: Змаганне супраць шкодных выкідаў прыносіць вынікі



Змаганне людзей супраць шкодных выкідаў завода беленай цэлюлёзы ў Светлагорску прыносіць свае вынікі, хаця яны не такія відавочныя як у Берасці.

Таму што светлагорцы не да канца зразумелі той небяскі, якая сыходзіць ад выкідаў метылмеркаптанаў і не выходзяць так масава на плошчу горада, як гэта робяць берасцейцы, кажа сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алена Маслюкова:

– Нам самі чыноўнікі казалі, каб вы на нас не ціснулі, калі б вы да нас не звярталіся, можа б мы нічога і не рабілі. А так няхай паступова, але сітуацыя паляпшаецца. Кіраўніцтва завода, кіраўніцтва канцэрна мусіць шукаць выйсце з гэтай сітуацыі. Яны не павінны нас атручваць, выкідаў не павінна быць. Калі яны не могуць гэтага зрабіць, тады яны мусяць закрыць гэтае прадпрыемства.

Паводле Алены Маслюковай, з кожным разам колькасць людзей на плошчы расце, але вельмі павольна. І яна залежыць ад непрыемнага паху, калі ён ідзе на горад, а не ад разумення таго, што пераламіць сітуацыю можна толькі вялікай колькасцю людзей на плошчы і гэта трэба рабіць пастаянна.

Цалкам матэрыял у длучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя