Матэвуш Маравецкі: Адбыўся акт урадавага тэрарызму



„Учора адбыўся акт урадавага тэрарызму з боку Беларусі”, – так прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі назваў арышт Рамана Пратасевіча:

– Гэта зроблена для таго, каб арыштаваць Рамана Пратасевіча, які актыўна дзейнічае на карысць свабоды і дэмакратыі ды беларускага грамадства і беларускай дзяржавы. 

Кіраўнік польскага ўраду заявіў, што на сённяшнім пасяджэнні Еўрапейскай Рады прапануе прыпыніць усе рэйсы з ЕЗ у Беларусь, пакуль Раман Пратасевіч не будзе вызвалены:

– Да часу, пакуль гэты малады чалавек, які змагаўся і змагаецца, будучы арыштаваным спецыяльнымі службамі Беларусі, прэзідэнтам Лукашэнкам, каб гэты чалавек быў звольнены, а таксама каб былі звольненыя дзеячы Саюза палякаў на Беларусі, якія былі арыштаваныя.

У сваю чаргу Кіраўнік дыпламатыі ЕЗ у сваёй заяве, узгодненай з еўрапейскімі сталіцамі, напісаў, што гэта непрымальная сітуацыя. Ён падкрэсліў, што, прымусіўшы самалёт прызямліцца, беларускія ўлады пагражалі бяспецы пасажыраў і экіпажа. Адзначыў, што ў гэтым выпадку неабходнае міжнароднае расследаванне.

Жазэп Барэль таксама заклікаў неадкладна вызваліць Рамана Пратасевіча. Ён напісаў, што арышт журналіста – чарговая спроба беларускіх уладаў заглушыць усе галасы апазіцыі.

Беларускае Радыё Рацыя