Матэвуш Маравецкі: Час рабіць высновы!
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі пракаментараваў у Твітары справу расейскага апазіцыйнага актывіста Аляксея Навальнага. Напярэдадні ўрад у Берліне абвясціў, што вынікі праведзеных таксікалагічных аналізаў сведчаць пра спробу атруціць Аляксея Навальнага рэчывам з групы “Навічок”.
У паведамленні на англійскай мове польскі прэм’ер-міністр напісаў: “Грузія 2008. Крым і Данбас з 2014. МГ17. Солсберы 2018. Берлін 2019. Навальны 2020. Колькі сігналаў трывогі нам трэба, каб нарэшце зразумець, што мы маем справу з варожым рэжымам? Дыялог, супраца, кампраміс – гэта невядомыя ім словы. Час рабіць высновы”, – напісаў прэм’ер Маравецкі.
Беларускае Радыё Рацыя