Матэвуш Маравецкі выступае ў польскім Сейме
Прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі выступае ў польскім Сейме.
Як адзначыў Матэвуш Маравецкі, што Польшча павінна быць краінай дабрабыту. Ён адзначыў, што ўсё больш палякаў вяртаюцца на Радзіму, адзначыў, што ўрад будзе і далей будзе падтрымліваць сацыяльную палітыку і плануе павелічэнне падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу.
– У 1990-2016 гадах амаль 20 мільёнаў асобаў пераехала з Цэнтральнай Еўропы ў багатыя заходнія еўрапейскія краіны. Нашыя даходы на асобу ніжэйшыя амаль на 5% у выніку гэтай міграцыі. Гэта вялікі кошт, які Польшча заплаціла багатым краінам Захаду. Такая плата бедных багатым не з’яўляецца нармальнай. Дзяржава высокіх стандартаў павінна з гэтым скончыць. 2018 быў першым годам, калі адбылося значнае змяншэнне колькасці суайчыннікаў на эміграцыі. У Польшчу вярнулася каля 100 тысяч асобаў. Палякі нарэшце ў краіне распакоўваюць валізкі, а не пакуюць.
Палітычным поспехам названа магчымасць палякам лятаць у ЗША без віз.
Беларускае Радыё Рацыя