Мацерэвіч: На самапісцы з самалёта Качыньскага выяўлены момант выбуху
Польскія следчыя, якія працуюць над справай аб крушэнні пад Смаленскам самалёта Ту-154 з прэзідэнтам Лехам Качыньскім, выявілі момант выбуху на запісе самапісца. Пра гэта міністр абароны Польшчы Антоній Мацэрэвіч заявіў увечары 14 кастрычніка, адказваючы на пытанні журналістаў, паведамляе WP Wiadomości.
Паводле яго слоў, гэты факт дазваляе гаварыць аб тым, што самалёт быў знішчаны выбухам.
У той жа час Мацэрэвіч адзначыў, што следства яшчэ аналізуе электронны запіс.
Па словах міністра, да канца вясны наступнага года, будзе прадстаўлена справаздача з указаннем не толькі хода падзей, але і адказных за трагедыю пад Смаленскам.
10 красавіка 2010 г. у выніку крушэння самалёта Ту-154М пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзідэнт Лех Качыньскі і яго жонка. Польская дэлегацыя накіроўвалася на святкаванне 70-годдзя Катыні.
Фота: PAP, Fot: Leszek Szymański