Маўчанне Захаду



Калектыўны Захад баіцца Расею.

У школе ў сваім класе больш за ўсіх я любіў такі прадмет як гісторыя.

А гісторыя такая, што ў сярэдзіне 19 стагодзя па ўсёй Цэнтральнай Еўропе адбываліся рэвалюцыі. А Заходняя Еўропа выкарыстоўвала Расею як свае ўнутраныя войскі.

У 1917 годзе Заходняя Еўропа магла дабіць расейскую імперыю, але пачасалася як лянівая котка, і дала магчымасць монстру расці далей.

Заходняя Еўропа і ЗША у 1930-х гадах баяліся Нямеччыну, таму спансаравалі СССР тэхналогіямі і грашыма. І закрывала вочы на масавыя рэпрэсіі.

І вішанька на торце – 1991 год, год паўраспаду расейскай імперыі.

Паўтарылася гісторыя з падтрымкай, хоць аслабленага монстра можна было дабіць. Як у 1917 годзе, напрыклад.

Сёння падтрыманаяя Захадам расейская імперыя зноў пагражае вайсковымі злачынствамі, якія робіць ва Украіне.

Безумоўна, тое што адбываецца ва Украіне, гэта не лакальны канфлікт.

Кожнаяя гандлярка ў краме ва ўсходняй Польшчы мусіць разумець, што яе жыццё ўжо пад пагрозай.

Але пра пагрозу яна мусіць пачуць са свайго ўлюбёнага радыё ці газэты.

Інфармацыя ў лакальныя медыя ідзе праз мясцовых палітыкаў.

Калі ты палітык за 20-40 кіламетраў ад беларускай мяжы, ты мусіш паведаміць, што на тым баку ўжо ёсць ядзерная зброя, і такая сітуацыя небяспечная для цябе персанальна, Марылька з “Жабкі” у Сувалках.

Але палітык маўчыць, бо няма калектыўнага палітычнага рашэння ні па Беларусі, ні па Расеі.

Пытанне ў тым, хто больш галоўны: лакальны палітык ці Марыля з Сувалак?

Яйка ці курыца?

Хто на каго ўплывае ў дэмакратычнай краіне: палітыкі ці выбарцы?

Маўчанне Захаду.

Вось тут і цяпер можна скончыць і з пуціністамі і з лукашыстамі. Патруціць тараканаў вайсковым чынам і забыцца на гэтую праблему.

Нерашучасць дэмакратыяў парадаксальна спрыяе новым дыктатурам.

Бо калі ўкраінцы, і не толькі яны, пачнуць вырашаць свае праблемы з Расеяй недэмакратычна, узнікне новае Сярэднявечча ў горшым сэнсе слова.

Гаворка пра той самы парадокс, калі калектыўная Нямеччына так доўга імкнулася супрацьстаяць фашызму і нацызму, што сталася галоўным спонсарам крамёўскага нэафашызму і месцамі нэанацызму.

Нельга будаваць шчасце ў сваім двары, калі ў суседнім адбываюцца страшны рэчы. 

Бо людзі – гэта пчаліны рой. 

Толькі разам мы можам быць калі не шчаслівымі, дык хоць хоць спакойнымі.

Беларускае Радыё Рацыя