Мечыслаў Грыб: Нічога за час кіравання Лукашэнкі мы не дасягнулі



20 год назад Аляксандр Лукашэнка быў абраны на пасаду прэзідэнта Беларусі. Па словах былога старшыні Вярхоўнага Савету XII склікання Мечыслава Грыба, на першых выбарах падтрымка Лукашэнкі была вялікая. Аднак людзі галасавалі не столькі за яго, колькі супраць існуючай улады, за перамены. Аднак за 20 год гэтых пераменаў не адбылося.

Мечыслаў Грыб:

– Я лічу, што гэтыя 20 год – час страчаных магчымасцяў. Нічога мы не дасягнулі. Мы не атрымалі ні больш свабоды, ні больш суверэнітэту, які быў на час абрання прэзідэнта. Пакуль мы толькі змаглі захаваць тое, што был на час яго абрання, і то не ўсё. Частку мы нават згубілі.

На думку Мечыслава Грыба, персанальная ўлада Лукашэнкі ў Беларусі пры падтрымцы Расеі можа захавацца яшчэ надоўга.

Генадзь Барбарыч, Беларускае Радыё Рацыя