Менчукі: мы тут стаім толькі таму, што Ціханоўскага затрымалі



Арышт і крымінальная справа супраць блогера Сяргея Ціханоўскага і яго паплечнікаў толькі дадала актыўнасці ў зборы подпісаў за жонку зняволенага Святлану. Да зборшчыкаў, што збіраюць подпісы за яе вылучэнне ў прэзідэнты, стаяць нават у буднія дні дзясяткі людзей. Як, напрыклад, каля Камароўскага рынку ў Менску, дзе і моцны дождж не перашкодзіў збору подпісаў.

Людзі так і кажуць, што ставяць подпісы за Ціханоўскую, каб падтрымаць падчас відавочнага і несправядлівага ціску на яе сям’ю:

– Супраць Ціханоўскай, хутчэй за ўсё, будуць дзейнічаць улады. І, хутчэй за ўсё, яны зробяць памылкі сваімі дзеяннямі.

– Яны ўжо іх дапусцілі. Паглядзіце колькі людзей прыходзіць нават у дождж паставіць подпісы.

– Яны паднялі людзей з канапы. То бок мы тут стаім толькі таму, што Ціханоўскага затрымалі. Толькі з-за гэтага.

– Тое, што адбываецца, гэта цырк, гэта тэатр аднаго акцёра. І нам гэта не падабаецца.

– Лукашэнка ўжо зашмат кіруе. Як яму не сорамна ісці на шосты тэрмін? Мне падаецца, што гэта нясціпла і сорамна.

Проста надакучыў ён ужо, хай бы нехта іншы пабыў прэзідэнтам. Я за яго раней галасавала, але на гэтых выбарах ужо не буду, – кажа 80-гадовая мянчанка Ганна Іванаўна.

Беларускае Радыё Рацыя