Менгарсуд пакінуў Калеснікаву за кратамі да 8 студзеня



Менскі гарадскі суд пакінуў без задавальнення скаргу абароны Марыі Калеснікавай на падаўжэнне ёй тэрміну ўтрымання пад вартай, паведаміў телеграм-канал штаба экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі. Суд палічыў законным eтрыманне пад вартай да 8 студзеня, адзначаецца ў паведамленні.

Па словах адваката Людмілы Казак, рашэнне абвяшчалася на закрытым пасяджэнні, што не адпавядае Крымінальна-працэсуальным кодэксам, так як усе пастановы суда з’яўляюцца публічнымі і павінны абвяшчацца ў прысутнасці ўсіх жадаючых. Адвакат паведаміла пра перабоі ў перапісцы з падабароннай. «Марыя адправіла парадку 10 лістоў, з іх прыйшло толькі чатыры. Дзе яшчэ шэсць страцілася? Незразумела. Затрымка лістоў нават абаронцу – гэта трывожны званочак. Зараз мы з гэтым разбіраемся: накіравана скарга начальніку турмы. Калі сітуацыя не вырашыцца ў бліжэйшы час, будзем рабіць далейшыя намаганні па абскарджанні. І гэта ўжо будзе з’яўляцца кампетэнцыяй пракуратуры», – заявіла адвакат Людміла Казак.

Яна дадала, што Калеснікава «адчувае сябе добра, бадзёрая і настроена на барацьбу».

Беларускія праваабаронцы прызналі Марыю Калеснікаву палітычным вязнем.

Беларускае Радыё Рацыя