Менгарсуд змяніў прыгаворы анархістам Емяльянаву і Комару
Судовая калегія Менскага гарадскога суда пад старшынствам Уладзіміра Сцепурка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емельянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі.
У выніку прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачання. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):
Мікіта Емяльянаў — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;
Іван Комар — 3 гады і 6 месяцаў узмоцненага рэжыму.
Самі асуджаныя ў суд дастаўлены не былi i судовае паседжанне прайшло без іх удзелу.
Нагадаем, што раней судом Савецкага раёна г. Менска актывістам было прызначана пакаранне 7 гадоў пазбаўлення волі кожнаму.
