Менск гатовы да дыялогу з Польшчай, але назваў некалькі ўмоў для гэтага



Беларусь гатова да дыялогу з Польшчы, аднак ён павінен быць узаемапаважлівым і без усялякіх папярэдніх умоў, заявіў кіраўнік МЗС Сяргей Алейнік у інтэрв’ю тэлеканалу ОНТ. 

„Мы чакаем фармавання новага ўрада Польшчы. Паглядзім, куды польскі новы ўрад выведзе нас у нашых адносінах”, – сказаў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.  Піша „Зеркало”.

Сяргей Алейнік заявіў, што Менск перадаваў Варшаве, што гатовы да дыялогу.

Мы па сваіх каналах перадавалі гэтыя паведамленні ў нашай камунікацыі з Міністэрствам замежных справаў Польшчы. Таму польскі бок выдатна ведае, што мы гатовы да дыялогу, але гэты дыялог павінен мець выключна ўзаемапаважлівы характар і ажыццяўляцца без усялякіх папярэдніх умоў. Мы чакаем фармавання новага ўрада Польшчы. Паглядзім, куды польскі новы ўрад выведзе нас у нашых адносінах”, – сказала Сяргей Алейнік.

Раней 11 лістапада аб тым, што Менск і Варшава могуць умацаваць двухбаковыя сувязі толькі на прынцыпах партнёрства і даверу, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў сваёй віншавальнай тэлеграме „народу Польшчы” з нагоды нацыянальнага свята незалежнасці.

Беларускае Радыё Рацыя