Менск гатовы дапамагчы ўрэгуляваць расейска-турэцкі канфлікт
Беларусь гатовая прыкласці ўсе намаганні дзеля ўрэгулявання расейска-турэцкага канфлікту, таксама як гэта робіцца і па Украіне. Пра гэта заявіў у эфіры беларускага тэлебачання міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Разам з тым, Менск “не збіраецца навязваць пасярэдніцкія паслугі”.
Паводле Макея, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка размаўляў з лідарамі Расеі і Турцыі, у час размовы выказаў “свой пункт гледжання”. “Але мы не можам прымусіць тыя ці іншыя бакі дзейнічаць так, як бы нам хацелася”, — адзначыў міністр.
Паводле nn.by
Фота: скрыншот з відэа
