Менск можа страціць статус перамоўнай пляцоўкі для Украіны
Прагучала прапанова адмовіцца ад Менска як пляцоўкі для мірных перамоў. Дэпутат ад “Блока Пятра Парашэнкі”, прадстаўнік Меджліса крымска-татарскага народу Рэфат Чубараў заявіў, што неабходна шукаць іншую краіну для перамоў па забеспячэнні міра ва Украіне, акрамя Беларусі, якая напярэдадні прагаласавала супраць украінскай рэзалюцыі па забеспячэнні правоў чалавека ў Крыме ў Генеральнай асамблеі ААН.
Пра гэта ён сказаў падчас выступу ў Вярхоўнай радзе, – перадае “Украінская праўда”. Чубараў адзначыў, што Беларусь пазіцыянуе сябе як краіна, якая нібыта спрыяе дыялогу, але насамрэч – гэта не так.
Фота РИА Новости