Менск – Варшава: Сустрэча Купчыной і Вашчыкоўскага (абноўлена)



Польшча задаволена дынамікай дачыненняў з Беларуссю. Гэта адзначыў міністр замежных спраў Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі ў час размовы з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Аленай Купчыной.

Сустрэча адбылася ў Варшаве. Галоўнымі тэмамі сталі двухбаковыя дачыненні, сітуацыя польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі і рэгіянальная бяспека.

Польскі міністр адзначыў пазітыў у супрацы дзвюх дзяржаў не толькі ў палітычых і парламентарных пытаннях, але і ў сферы асветы. Сёння на гэты конт адбудзецца падпісанне двухбаковага пагаднення. Міністр Вашчыкоўскі таксама паўторна запрасіў у Польшчу свайго беларускага калегу Уладзіміра Макея.

* * *

Намеснік міністра замежных справаў Беларусі Алена Купчына знаходзіцца з трохдзённым візітам у Польшчы. Купчына ўжо сустрэлася з польскім міністрам замежных спраў Вітольдам Вашчыкоўскім і абмеркавала пытанні супрацы, дыялогу па лініі Беларусь — Еўразвяз, а таксама праблемы рэгіянальнай палітыкі.

IMG_6595

Сёння ў Варшаве пройдуць палітычныя кансультацыі паміж Міністэрствамі замежных спраў дзвюх краінаў. Беларускую дэлегацыю ачоліць Алена Купчына, польскую — намеснік міністра замежных спраў Марэк Зюлкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: MICHAŁ JASIULEWICZ/MSZ