Менск завізаваў праекты 26 саюзных праграмаў і перадаў Маскве



Кіраўніцтва Беларусі перадало Маскве праекты 26 саюзных праграмаў (так званых «дарожных мапаў»). Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Sputnik Беларусь».

Упершыню пра «дарожныя мапы» пачалі казаць 2019 годзе; Змест найбольш важных «дарожных мапаў» па гэты час невядомы — Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзве «дарожныя карты», якія зрабіліся прадметам спрэчак паміж Менскам і Масквой, утрымлівалі план максімальнай інтэграцыі аж да аб’яднання фінансавых сістэмаў. Да тэмы інтэграцыі Масква і Менск вярнуліся пасля жніўня 2020, калі Крэмль падтрымаў Лукашэнку. Перад сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна 22 красавіка Лукашэнка, паводле БЕЛТА, сказаў, што ўзгоднена 26 ці 27 дарожных мапаў: «Наогул, мы рухаемся сурʼёзна па саюзных праграмах.  Напэўна, 26 ці 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўраду. Няшмат засталося. Тры вельмі сурʼёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладанне».

Фота: sputnik.by