Менскі пенсіянер падаў заяву на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Расеі
Пенсіянер з Менска падаў дакументы на рэгістрацыю кандыдатам у прэзідэнты Расеі, паведаміла старшыня Цэнтрвыбаркама Беларусі Лідзія Ярмошына на прэс-канферэнцыі 12 студзеня.
„Віктар Пятровіч Талмачоў. Ён удзельнічае ва ўсіх выбарах, асабліва ў выбарах прэзідэнта. Праўда, да статусу кандыдата ён не даходзіць”, — дадала кіраўнік ЦВК.
Больш за тое, паведаміла Ярмошына, „нядаўна ён падаў заяву ў адрас калегі Элы Панфілавай (старшыня ЦВК Расеі. — БелаПАН.) аб рэгістрацыі яго кандыдатам у прэзідэнты Расейскай Федэрацыі. Мне прыйшла копія”.
Выбары прэзідэнта Расеі павінны адбыцца 18 сакавіка гэтага года.