Менскіх чыноўнікаў чакаюць значныя скарачэнні
Кожнага пятага менскага чыноўніка – могуць скараціць. Падрыхтавана прапанова пра аптымізацыю колькасці працаўнікоў Менскага абласнога выканаўчага камітэту на 20%.
[youtube id=”-rRd93Na6SA”]
Пра гэта заявіў старшыня выканкама Сямён Шапіра ў эфіры праграмы “Контуры” на тэлеканале АНТ.
Цяпер у выканкаме працуе 493 чалавекі, каля сотні з іх згубяць тут працу. Прапанову ўжо перадалі ў Адміністрацыю кіраўніка Беларусі.
Паводле Шапіры, таксама прапануецца на 10% скараціць і колькасць чыноўнікаў райвыканкамаў.
